BE RU EN

РБ ААН праз тры гадзіны абмяркуе сітуацыю ва Украіне

  • 1.03.2014, 19:41

Рада Бяспекі ААН збярэцца сёння а 22.00 паводле менскага часу для абмеркавання сітуацыі ва Украіне.

Пра гэта паведаміла РІА «Новости» дыпламатычная крыніца ў сусветнай арганізацыі.

«Рада Бяспекі збярэцца а 14.00 паводле мясцовага часу (23.00 мск) для абмеркавання сітуацыі ва Украіне», - паведаміла крыніца.

Раней іншая крыніца паведаміла, што пасяджэнне будзе ў поўнач мск, аднак гэтая інфармацыя была недакладнай.

Нагадаем, 1 сакавіка Савет Федэрацыі Расеі пастанавіў даць згоду прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну на выкарыстанне Узброеных сіл на тэрыторыі Украіны.

Апошнія навіны