BE RU EN

Чацвёра масквічоў пратэставалі супраць уводу войскаў ва Украіну

  • 1.03.2014, 18:41

Каля будынка Савета Федэрацыі пачаўся адзіночны пікет супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны.

Пра гэта напісаў у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» адзін з актывістаў Яўген Ляўковіч. Актывісты трымаюць таблічку «Не вайне».

Фота: @oosipova

«Мы стаім ля будынка савета федэрацыі, які прама цяпер галасуе за ўвод войскаў ва Украіну. Нас усяго чацвёра. Я пішу гэта для таго, каб вы, мае дарагія ўкраінцы, што паміралі на Майдане, ведалі пра гэта. Для мяне гэта важна», - напісаў ён.

Акцыя пачалася пасля таго, як верхняя палата парламента прыступіла да разгляду звароту прэзідэнта Уладзіміра Пуціна пра ўвод войскаў ва Украіну.

Апошнія навіны