BE RU EN

«Беркутаўцы»: Страляем без папярэджання

  • 1.03.2014, 18:37

На мяжы Херсонскай вобласці і Крыму ўкраінскіх журналістаў сустрэлі ўзброеныя «беркутаўцы».

Пра гэта ў «Твітэры» паведаміў журналіст Багдан Куцепаў, піша obozrevatel.com.

«Выйшаў чувак з калашом і сказаў:«Разгарнуліся, ад'ехалі на 400 м і спыніліся. І калі надумаеце здымаць – страляю без папярэджання», - піша ён.

Са слоў журналіста, ім давялося ад'ехаць на бяспечную адлегласць. У гэты момант журналісты думаюць, што рабіць далей.

Апошнія навіны