BE RU EN

Украінскага пісьменніка Сяргея Жадана жорстка збілі

  • 1.03.2014, 18:26

Украінскі пісьменнік Сяргей Жадан пацярпеў падчас сутыкненняў паміж еўрамайданаўцамі і прыхільнікамі мясцовай улады ў Харкаве.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміла жонка пісьменніка Ірына.

«Так, ён у бальніцы. Я ў гэты момант толькі еду да яго. З ім усё нармальна, ён можа гаварыць. Больш пакуль што яшчэ нічога сказаць не магу», - адзначыла яна.

Тэлефон у Жадана, са слоў жонкі, забралі. У гэты момант з яго нумару ніхто не адказвае.

Паводле звестак відавочцаў, Сяргея Жадана вынеслі з будынка АДА скрываўленага.

У суботу ў Харкаве падчас мітынгу, арганізаванага мэрам горада Генадзем Кернесам, адбылося сутыкненне з актывістамі Еўрамайдану, якія занялі Харкаўскую АДА.

Сяргей Жадан - актыўны ўдзельнік Еўрамайдану ў Харкаве з першых дзён.

Паведамляецца таксама аб іншых траўміраваных удзельніках Еўрамайдану, якіх выціснулі з памяшкання АДА людзі з палкамі і ў масках.

Апошнія навіны