BE RU EN

Савет Федэрацыі дазволіў увод войскаў ва Украіну

  • 1.03.2014, 18:24

Савет Федэрацыі дазволіў увесці войскі на тэрыторыю Украіны «да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі».

Пастанова была прынятая аднагалосна.

Раней прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін звярнуўся ў Савет Федэрацыі за дазволам увесці войскі на тэрыторыю Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Напярэдадні галасавання гэтую ініцыятыву падтрымалі профільныя камітэты верхняй палаты парламента.

У звароце Пуціна адзначалася, што неабходнасць увядзення войскаў была выкліканая экстраардынарнай сітуацыяй, якая ўяўляе пагрозу для грамадзян Расейскай Федэрацыі, а таксама вайскоўцаў, якія дыслацыраваны на тэрыторыі Крыму.

Апошнія навіны