BE RU EN

Грабоўскі прапусціць матч з «Бостанам»

  • 1.03.2014, 18:08

Беларускі форвард «Вашынгтона» Міхаіл Грабоўскі вярнуўся ў распараджэнне клуба.

Як паведамляе афіцыйны твітэр «Кэпс», у сённяшнім матчы супраць «Бостана» беларус на лёд не выйдзе, піша by.tribuna.com.

Нагадаем, Грабоўскі атрымаў траўму ў першым перыядзе матчу з «Фларыдай» (5:4). Гэта рэцыдыў траўмы ступні, атрыманай у канцы студзеня.

На рахунку 30-гадовага беларуса 33 (12+21) ачкі ў 50 матчах гэтага сезона.

Апошнія навіны