BE RU EN

Расейскія вайскоўцы прад’явілі ўльтыматум украінскім памежнікам

  • 1.03.2014, 16:25

Ад украінскіх памежнікаў у Балаклаве запатрабавалі скласці зброю на працягу 30 хвілін.

У адваротным выпадку расейскія вайскоўцы абяцаюць пачаць штурм памежнай базы.

Аб гэтым паведамляецца ў супольнасці «Еўрамайдан SOS» у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Паведамілі нашы памежнікі з Балаклавы - ім далі паўгадзіны скласці зброю, інакш штурм. Яўген Паложый спытаў, якія ў іх намеры, памежнікі адказалі: «Адстойваць інтарэсы Украіны». Журналісты, якія побач - едзьце туды!», - Гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, учора ракетны вайсковы катэр ЧФ РФ падышоў на знешні рэйд Балаклаўскай бухты пад Севастопалем, чым заблакаваў выхад з бухты ў моры караблям і катэрам брыгады Дзяржаўнай памежнай службы Украіны. Усю ноч памежнікі заставаліся заблакаванымі. Перамовы з расейскімі вайскоўцамі працягваліся да раніцы.

Раніцай стала вядома, што расейскія вайскоўцы прапанавалі ўкраінскім памежнікам пакінуць частку на сваіх караблях, аддаўшы яе цалкам пад кантроль расейскіх вайскоўцаў.

Апошнія навіны