BE RU EN

Расейскія катэры і крэйсер «Масква» набліжаюцца да ўкраінскіх караблёў

  • 1.03.2014, 16:13

Пакуль невядома, з якой мэтай расейскія катэры і карабель набліжаюцца да ўкраінскіх памежнікаў.

Да памежных караблёў, якія выйшлі па баявой трывозе ў Чорнае мора і нясуць службу ў тэрытарыяльных водах Украіны, набліжаюцца тры расійскія ракетныя катэры і ракетны крэйсер «Масква», паведамілі «Інтэрфакс-Украіна» ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

«Паводле аператыўнай інфармацыі, да групы караблёў, якія выйшлі нядаўна з Балаклаўскай бухты Севастопальскага атрада марской аховы, набліжаюцца тры ракетныя катэры і ракетны крэйсер «Масква» РФ», - паведаміў памочнік старшыні памежнага ведамства Сяргей Астахаў.

З ягоных слоў, пакуль невядома, з якой мэтай расейскія катэры і карабель набліжаюцца да ўкраінскіх памежнікаў.

Раней у Дзяржаўнай памежнай службе Украіны заявілі, што караблі марской аховы памежнага ведамства па баявой трывозе выходзяць у мора. У ведамстве паведамілі, што прыблізна а 13-ай калона ўзброеных людзей у форме з прыкметамі спецназа на 10 аўтамабілях у калоне ў колькасці прыкладна 300 чалавек здзейсніла спробу сілавога захопу Севастопальскага атрада марской аховы Дзяржаўнай памежнай службы.

Акрамя таго, у раёне Еўпаторыі ў Крыме расейскія вайскоўцы спрабуюць узяць пад кантроль адзін з камандных пунктаў зенітна-ракетнай вайсковай часткі Паветраных сіл УС Украіны.

Фота: korabley.net

Апошнія навіны