BE RU EN

Памёр Леанід Левін

  • 1.03.2014, 16:07

Старшыня Саюза беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын памёр на 77 годзе жыцця.

Леанід Левін нарадзіўся 25 ліпеня 1936 года ў Менску. Заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі і прэміі Ленінскага камсамола, двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай і Беларускай акадэмій архітэктуры.

Леанід Левін - адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Хатынь», а таксама праектаў праспекта Пераможцаў (Паркавай магістралі, Траецкага прадмесця, мемарыяла «Яма» і іншых аб'ектаў беларускай сталіцы. Да канца сваіх дзён выступаў супраць бяздумнай забудовы Менска і крытыкаваў знішчэнне ўнікальнай архітэктурнай забудовы беларускай сталіцы.

Узначальваў Саюз беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын з 1991 года.

Апошнія навіны