BE RU EN

У Сімферопалі невядомыя занялі Дом прафсаюзаў

  • 1.03.2014, 14:52

Група моцных мужчын у камуфляжы і ў чорных балаклавах на тварах заняла будынак Дома прафсаюза ў цэнтры Сімферопаля, які знаходзіцца праз дарогу ад Савета міністраў аўтаноміі.

«Без каментароў», - заявілі яны журналістам.

Да будынка прыбылі супрацоўнікі міліцыі, паведамляе УНІАН.

Да прысутных прадстаўнікоў СМІ выйшаў малады хлопец і паведаміў, што неўзабаве ў будынку пройдзе прэс-канферэнцыя нейкага «Крымскага фронту».

Сёння Дзяржаўная памежная служба Украіны паведаміла аб прысутнасці неўстаноўленых узброеных асоб, якія ачапілі аэрапорт Сімферопаля, а таксама аб знаходжанні вайскоўцаў Чарнаморскага флоту РФ у сэрвіснай зоне паромнай пераправы «Крым-Каўказ».

Фота: Reuters

Апошнія навіны