BE RU EN

У Аршанскім раёне забіты таксіст

  • 1.03.2014, 14:41

1 сакавіка ў Аршанскім раёне, паблізу дарогі Орша-Дуброўна, дарожныя рабочыя выявілі труп мужчыны са шматлікімі нажавымі раненнямі.

Пра гэта БелТА паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта Віцебскай вобласці.

Непадалёк ад страшнай знаходкі аператыўнікі выявілі аўтамабіль-таксі, які належаў загінуламу.

Асоба забітага ўсталяваная. Аршанскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 2 артыкула 139 «Забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю» Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Цяпер ідзе пошук відавочцаў здарэння.

Апошнія навіны