BE RU EN

Аксёнаў: Крым ахоўваюць войскі Чарнаморскага флоту РФ

  • 1.03.2014, 14:22

Да аховы важных аб'ектаў аўтаноміі прыцягнутыя вайскоўцы Чарнаморскага флоту Расеі.

Пра гэта заявіў самаабвешчаны крымскі прэм'ер Сяргей Аксёнаў падчас выступу на адкрыцці пасяджэння Рады міністраў Крыму.

Ён адзначыў, што ўсе службы - СБУ, МУС, пракуратура - працуюць у штатным рэжыме і сітуацыя ў аўтаноміі ўзятая пад кантроль.

Пры гэтым Аксёнаў паведаміў, што наладжана супрацоўніцтва з чарнаморскім флотам у ахове жыццёва важных аб'ектаў аўтаноміі.

«Сумесна групы працуюць. Я ўпэўнены, што яны змогуць выканаць задачы ў ахове грамадскага парадку», - адзначыў ён.

Фота: Reuters

Апошнія навіны