BE RU EN

У Данецку праходзяць мітынгі пад расейскімі сцягамі (Відэа)

  • 1.03.2014, 13:42

У Данецку пачаўся мітынг апанентаў урада Украіны. Мітынгоўцы трымаюць толькі сцягі РФ.

На плошчы Леніна ў цэнтры Данецка пачаўся мітынг апанентаў ўрада Украіны, а каля будынка Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі з 12.00 адбываецца мітынг прыхільнікаў старшыні Данецкай абласной дзяржадміністрацыі Андрэя Шышацкага, паведамляе мясцовае выданне Навіны Данбаса.

На плошчы Леніна ўсталяваная сцэна з гукавым абсталяваннем. Паводле стану на 11.30 на плошчы Леніна знаходзілася больш за тысячу чалавек. Людзі трымаюць у руках выключна сцягі РФ і выкрыкваюць «Расея!», «Беркут».

Фота: novosti.dn.ua
Фота: novosti.dn.ua
Фота: novosti.dn.ua
Фота: novosti.dn.ua

Апошнія навіны