BE RU EN

Вялікабрытанія і ЗША гатовыя пачаць кансультацыі па Крыме

  • 1.03.2014, 13:26

Два з трох гарантаў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны гатовыя казаць аб сітуацыі ў Крыме. Масква пакуль не адказвае.

Гаранты тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны - Вялікабрытанія і ЗША - гатовыя пачаць кансультацыі па сітуацыі ў Крыме ў бліжэйшы панядзелак. Расейская старана пакуль сваёй згоды на ўдзел у кансультацыях не дала. Пра гэта паведаміў в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца на сённяшнім пасяджэнні ўрада, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ.

Дзешчыца паведаміў, што ініцыяваў ўключэнне механізму кансультацый у адпаведнасці з Будапешцкі мемарандумам. «Папярэднія дамоўленасці аб правядзенні такіх кансультацый дасягнутыя на панядзелак з ЗША і Вялікабрытаніяй. Мы чакаем адказу расейскай стараны, - сказаў в.а. міністра.

Дзешчыца выказаў упэўненасць у тым, што развязаць напружаную сітуацыю ў Крыме можна будзе мірным, дыпламатычным шляхам.

Апошнія навіны