BE RU EN

На ваенным аэрадроме ў Крыме пашкоджана абсталяванне

  • 1.03.2014, 13:17

Група ўзброеных асоб пашкодзіла абсталяванне, якое забяспечвае кіраванне палётамі на Кіраўскім ваенным аэрадроме ў Крыме.

Пра гэта паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» крыніца ў ваенных колах.

Са словаў суразмоўцы агенцтва, блізу 150 невядомых са зброяй прыехалі на тэрыторыю аэрадрома, вывелі з ладу абсталяванне забеспячэння кіравання палётамі, абрэзалі ўсе драты і разбілі апаратуру.

Пасля гэтага яны з'ехалі ў невядомым кірунку.

Паводле інфармацыі, ахвяраў і пацярпелых няма, зброя ўкраінскіх вайскоўцаў засталася на месцы.

Апошнія навіны