BE RU EN

Генконсул: Расейскія пашпарты можа атрымаць не толькі «Беркут»

  • 1.03.2014, 11:42

Расея гатовая раздаваць свае пашпарты жыхарам Крыма і Севастопаля.

Генконсульства РФ у Сімферопалі не выключае, што расейскія пашпарты могуць быць выдадзены не толькі супрацоўнікам спецпадраздзялення міліцыі «Беркут», але і іншым грамадзянам Украіны, паведаміў РІА Новости консул Вячаслаў Святлічны.

«Магчыма, змогуць. Мы гэтыя пытанні будзем паэтапна развязваць», - сказаў дыпламат, адказваючы на пытанне, ці змогуць не супрацоўнікі міліцыі атрымаць пашпарты.

Святлічны таксама адзначыў, што працэс падрыхтоўкі да выдачы пашпартоў ужо пачаты.

Інфармацыя пра тое, што генконсульству Расеі ў Сімферопалі даручана прыняць меры для пачатку выдачы расейскіх пашпартоў супрацоўнікам «Беркуту», была апублікаваная ў пятніцу на старонцы МЗС РФ у Facebook.

На пытанне аб тым, ці датычнае распараджэнне МЗС толькі крымскага «Беркуту», консул адказаў: «Наша консульская акруга ўключае ў сябе Аўтаномную рэспубліку Крым і Севастопаль».

На днях Арсен Авакаў, на якога парламент Украіны часова ўсклаў выкананне абавязкаў міністра ўнутраных спраў, сваім загадам расфармаваў падраздзяленне спецыяльнага прызначэння МУС Украіны «Беркут», якое супрацьстаяла актывістам Еўрамайдану.

Апошнія навіны