BE RU EN

Кошт цыгарэт у сакавіку падвысіцца на 0,5-14,3%

  • 1.03.2014, 11:19

Максімальныя рознічныя кошты на асобныя віды цыгарэт у Беларусі з 1 сакавіка вырастуць на 0,5-14,3%.

Новыя кошты на тытунёвыя вырабы апублікаваныя на сайце Міністэрства падаткаў і збораў.

Падаражанне закране такія маркі цыгарэт, як Alliance, Magna, LD, Monte Сarlo, Pall Mall, Viceroy, Capri, Glamour, Lucky Strike, Winston, Camel, Kent, Vogue, Sobranie.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя кошты на тытунёвыя вырабы. Папярэдні раз кошт на цыгарэты падвышаўся на пачатку лютага 2014 гады - на 3,1-21%.

Апошнія навіны