BE RU EN

Журналістка 5 канала стала намесніцай сакратара Рады бяспекі

  • 1.03.2014, 9:10

В.а. прэзідэнта падпісаў адпаведны ўказ аб прызначэнні Вікторыі Сюмар.

Выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў сваім указам №181/2014 прызначыў тэлевядучую 5 канала, журналістку Вікторыю Сюмар намесніцай сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Турчынава.

Нагадаем, 28 лютага Турчынаў зацвердзіў персанальны склад СНБА.

Учора на пасяджэнні Рады нацыянальнай бяспекі і абароны разглядалася сітуацыя ў Крыме. Пасля гэтага сакратар СНБА Андрэй Парубій заявіў, што сітуацыя ў Крыме лакалізаваная, ахова адміністрацыйных будынкаў і іншых аб'ектаў на поўдні і ўсходзе Украіны ўзмоцненая.

Фота: tvi.ua

Апошнія навіны