BE RU EN

Лідары ЗША і ЕЗ могуць адмовіцца ад удзелу ў саміце G8 у Сочы

  • 1.03.2014, 8:36

Прэзідэнт ЗША Барак Абама і некаторыя еўрапейскія лідары могуць адмовіцца ад паездкі на саміт Вялікай васьмёркі (G8) у Сочы ў чэрвені гэтага года, калі Расея адправіць свае войскі ва Украіну.

Пра гэта паведаміла інфармагенцтвам крыніца ва ўрадзе ЗША на ўмовах ананімнасці, паведамляе Расейская служба Бі-бі-сі.

Раней прэзідэнт Абама папярэдзіў, што Маскве давядзецца заплаціць высокую цану ў выпадку ваеннага ўварвання ў суседнюю краіну.

Украінскія ўлады абвінавацілі Расею ў ваеннай агрэсіі ў Крыме, дзе ўзброеныя людзі ўзялі пад свой кантроль адміністрацыйныя будынкі і два аэрапорты.

Нагадаем, у ноч на пятніцу, 28 лютага, на тэрыторыі аэрапорта Сімферопаля з'явіліся падобныя на спецназ узброеныя людзі ў вайсковай форме без якіх-небудзь апазнавальных знакаў.

Апошнія навіны