BE RU EN

КВЗ пра Алімпіяду ў Сочы (Відэа)

  • 6.02.2014, 20:33

Найлепшыя жарты аб Зімовых Алімпійскіх гульнях.

Неверагодныя выдаткі сочынскай Алімпіяды, карупцыя і проста вэрхал - усё гэта за гады падрыхтоўкі надакучыла нават шмат якім расейцам, якія спачатку думалі, што будуць ганарыцца сваімі Гульнямі. Ім нічога не застаецца, як ставіцца да таго, што адбываецца з іроніяй і гумарам.

Журналісты ўзгадалі, як у КВЗ жартавалі з тэмы Алімпіяды, піша партал еizvestia.com.

«Уральскія пельмені» найдасціпней ад усіх пакпілі з расейскіх чыноўнікам. Гэтаму выступу ўжо некалькі гадоў, але ён яшчэ доўга будзе актуальным, прычым не толькі ў дачыненні да Алімпіяды ці Расеі.

Хто, калі не сочынская каманда, мог лепш паказаць, як мясцовыя жыхары рыхтуюцца да прыезду еўрапейскіх гасцей.

Аргкамітэт Алімпіяды - гучыць страшна бюракратычна і проста страшна. Каманда КВЗ з расейскага Варонежа паказала, як напраўду працуюць арганізатары.

Мабыць, найлепшы нумар пра Алімпіяду - маскоўскай каманда «Парапапарам», якая паказала свой варыянт Цырымоніі адкрыцця Гульняў. У адной мініяцюры хлопцы ўмудрыліся абыграць усе праблемы.

Зразумела, не абышлося і без тэмы Украіны на Алімпіядзе. Каманда з Днепрапятроўску не абцяжарвала сябе глыбінёй гумару, але атрымалася смешна.

Апошнія навіны