BE RU EN

Назарбаеў прапанаваў перайменаваць Казахстан

  • 6.02.2014, 20:04

Прэзідэнт Казахстана дапусціў магчымасць змены назвы сваёй краіны.

Гэтую тэму ён закрануў падчас наведвання Інтэлектуальнай школы Атыраў і сустрэчы з прадстаўнікам грамадскасці, піша TengriNews.

«У назве нашай краіны ёсць канчатак «стан», як ёсць і ў іншых дзяржаў Цэнтральнай Азіі. У той жа час замежнікі праяўляюць цікавасць да Манголіі, насельніцтва якой складае ўсяго два мільёны чалавек, пры гэтым у яе назве адсутнічае заканчэнне «стан». Магчыма, трэба разгледзець з часам пытанне пераходу на назву нашай краіны «Қазақ елі», але перш варта абавязкова абмеркаваць гэта з народам», - заявіў Назарбаеў.

Гэтыя словы прагучалі ў адказ на выступ пісьменніка Рахімжана Атарбаева, які заявіў, што большасць з натхненнем успрыняла агучаную раней ідэю «Мәңгілік еў», асабліва ягоныя словы пра назву краіны «Қазақ елі».

Назарбаеў падкрэсліў, што пры захаванні адзінства і талерантнасці Казахстан дасягне ўсіх пастаўленых мэтаў.

«Нашая перавага - у разнастайнасці шматэтнічнага народа», - сказаў ён.

Раней у Казахстане ўжо выказваліся прапановы аб перайменаванні краіны, аднак афіцыйнай падтрымкі яны не атрымлівалі. У 2010 годзе, у прыватнасці, нацыянал-патрыёты на курултае пастанавілі, што краіна павінна называцца Казахскай дзяржавай.

Апошнія навіны