BE RU EN

Алімпійская паходня згасла ў руках мэра Сочаў

  • 6.02.2014, 19:32

Лагічнае заканчэнне падарожжа алімпійскага агню па Расеі.

Падчас заключнай эстафеты злапомнай паходні не абышлося без казуса - агонь згас у руках мэра Сочаў Анатоля Пахомава.

Кадр з патухлай паходняй апублікаваў на сваёй старонцы ў «Твітэры» карыстальнік @ SemyonSimonov. «Алімпійская паходня згасла ў руках у Пахомава», - напісаў ён.

На фота мэр стаіць у коле журналістаў, а ў руках трымае паходню без агню.

Нагадаем, што на старце эстафеты ў Маскве, 6 кастрычніка 2013 года, алімпійскі агонь патух ля сцен Крамля, тады яго запалілі зноў запальнічкай. Пасля гэтага ён раз-пораз патухаў некалькі разоў у розных гарадах Расеі.

Апошнія навіны