BE RU EN

Выкладчыкі ЕГУ патрабуюць адстаўкі рэктара

  • 6.02.2014, 17:30

На пасяджэнні Сената Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта частка выкладчыкаў прапанавала рэктару Анатолю Міхайлаву сысці ў адстаўку.

«Сітуацыя крызісу ў нашым універсітэце дасягнула свайго піку. Сёння фактычна гаворка ідзе пра тое, што гэты калектыў руйнуецца, руйнуецца атмасфера даверу, вальнадумства, сумеснага пошуку ісціны. Драматычным увасабленнем крызісу сталі адносіны адміністрацыі з беларускай акадэмічнай супольнасцю ў асобе Сената, якія па сутнасці зайшлі ў тупік. Магчыма, самым мудрым у гэтай сітуацыі было б вяртанне да вытокаў. Ваша вяртанне ў акадэмічны калектыў - ад якога вы вольна або мімаволі дыстанцыяваліся - у якасці прызнанага навуковага аўтарытэту і ідэйнага натхняльніка.

Мы звяртаемся да Вас з просьбай прыняць самастойнае і адказнае рашэнне аб ганаровай адстаўцы», - гаворыцца ў адкрытым лісце Анатолю Міхайлаву.

Выкладчыкі таксама выказалі вотум недаверу прарэктару па адміністраванні і інфраструктуры Бярнардасу Гайлюсу і прарэктару па акадэмічных пытаннях Аляксандру Калбаска, паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаем, учора Бярнардас Гайлюс падпісаў загад аб звальненні старшыні Сената ЕГУ прафесара Паўла Церашковіча.

Апошнія навіны