BE RU EN

Розыгрыш дня: Біл Гейтс за дзень не змог усталяваць Windows 8

  • 6.02.2014, 10:23

Сусветныя СМІ перадрукавалі жартоўную калонку The New Yorker пра першы працоўны дзень Біла Гейтса пасля сыходу з Microsoft.

У нататцы, якая была апублікаваная 5 лютага, распавядаецца, што ён уладкаваўся на працу тэхналагічным дарадцам у нейкай неназванай кампаніі. У першы ж дзень на новым месцы заснавальніку Microsoft нібыта давялося займацца абнаўленнем аперацыйнай сістэмы Windows 8. На ўсталёўку пакета абнаўленняў Біл Гейтс выдаткаваў цэлы дзень, прычым у абед яму нават прыйшлося звярнуцца па дапамогу да новага кіраўніка Microsoft Сацье Надэле, піша Lenta.ru.

Толькі некаторыя выданні адзначылі, што тэкст быў апублікаваны ў сатырычнай калонцы (як відаць з кэша Google, гэта ўдакладненне з'явілася ў тэксце не адразу).

Аўтарам нататкі аб першым працоўным дні Біла Гейтса быў амерыканскі гумарыст і пісьменнік Эндзі Боравітц. З 2001 года ён вядзе сатырычны блог The Borowitz Report. Часопіс The New Yorker купіў блог у 2012 годзе.

Апошнія навіны