BE RU EN

Домрачава адмовілася несці сцяг на адкрыцці Алімпіяды

  • 5.02.2014, 7:44

Несці лукашэнкаўскі сцяг на адкрыцці Алімпіяды - дрэнная прыкмета.

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава адмовілася несці афіцыйны сцяг краіны падчас цэрымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Сочы.

Пра гэта лідар жаночай зборнай па біятлоне распавяла ў эфіры тэлеканала «Россия 2».

«Так, сцяг на адкрыцці несці прапаноўвалі. Натуральна, гэта гонар велізарны для мяне. Але з трэнерскім штабам нашым мы вымушаныя былі адмовіцца ад удзелу ў гэтым мерапрыемстве. Яшчэ да паступлення прапановы несці сцяг Беларусі на адкрыцці мы не планавалі браць удзел у мерапрыемстве. Таму што ўжо на наступны дзень у нас афіцыйная трэніроўка, а літаральна праз дзень - гонка», - патлумачыла Домрачава.

4 лютага стала вядома імя беларускага сцяганосца на ХХII зімовых Алімпійскіх гульнях. Ім стане першы і адзіны алімпійскі чэмпіён у краіне ў зімовых відах спорту фрыстайліст Аляксей Грышын. Такое рашэнне прыняў Лукашэнка, піша «Трибуна».

Дадамо, што ў суверэннай гісторыі Беларусі толькі адзін сцяганосец выступіў удала на Гульнях, дзе выконваў пачэсны абавязак падчас урачыстай цэрымоніі адкрыцця Алімпіяды. Гэта тэнісіст Максім Мірны, які стаў алімпійскім чэмпіёнам у пары з Вікторыяй Азаранка ў Лондане-2012.

Апошнія навіны