BE RU EN

Рымашэўскага выклікалі ў міліцыю

  • 4.02.2014, 16:16

На сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага завялі адміністрацыйную справу.

Пра гэта ён паведаміў сайту charter97.org.

«Супраць мяне ўзбуджаная адміністрацыйная справа. Па якой прычыне - невядома. Мяне выклікалі праз ліст у Савецкі РУУС Менска на 7 лютага», - адзначыў ён.

Нагадаем, што ўчора падчас правядзення пікету ў Менску супрацоўнік міліцыі пагражаў «скруціць і адвезці ў лес» яго ўдзельнікаў, у тым ліку і Рымашэўскага.

Апошнія навіны