BE RU EN

Домрачава - кандыдат у камісію спартсменаў МАК

  • 4.02.2014, 10:02

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава стала кандыдатам на ўваходжанне ў Камісію спартсменаў Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Выбары двух новых членаў камісіі спартсменаў МАК, якія зоймуць месцы канадскай лыжніцы Рэбекі Скот і фінскага хакеіста Саку Койву, пройдуць падчас Алімпіяды ў Сочы.

На два месцы прэтэндуюць дзевяць кандыдатаў. Гэта Ана Ялусіч (Харватыя), Кіліан Альбрэхт (Балгарыя), Таня Паўціайнен (Фінляндыя), Дзідзье Куш (Швейцарыя), Сарка Стракова (Чэхія) Уле-Эйнар Б'ёрндален (Нарвегія), Дар'я Домрачава (Беларусь), П'етра Пілер-Котрэр (Італія), Хэйлі Вікенхайзер (Канада), піша прэс-служба МАК.

У галасаванні змогуць узяць удзел усе спартсмены, якія прыедуць на Алімпіяду. Выбраныя спартсменамі на восем гадоў новыя члены камісіі павінны быць зацверджаныя на сесіі камітэта.

Апошнія навіны