BE RU EN

Аляксандр Макаеў: «Выбары» ў Беларусі - гэта цырк

  • 3.02.2014, 13:06

Удзел апазіцыі ў « выбарах» выглядае амаральна і ганебна.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў.

«Я лічу, што выбараў у Беларусі не існуе. Так званыя выбарчыя кампаніі падтрымліваюцца, таму што ўвесь цывілізаваны свет праводзіць выбары, і Лукашэнка быў вымушаны рабіць такую працэдуру. Але на ўсіх «выбарах»: парламенцкіх, мясцовых, прэзідэнцкіх ужо нават няма фальсіфікацый, а проста малююцца лічбы, дадзеныя зверху. Таму адбываецца цырк, і тое, што апазіцыя бярэ ў ім удзел, выглядае трохі амаральна і ганебна. У такой сітуацыі «выбары» трэба ігнараваць», - лічыць актывіст.

Нагадаем, пачынаючы з 1995 года ні адны «выбары» і ні адзін «рэферэндум», якія праводзяцца ў Беларусі, не былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі.

Апошнія навіны