BE RU EN

Міліцыянта арыштавалі за катаванні актывіста Еўрамайдану

  • 28.02.2014, 20:50

Суд Кіева арыштаваў міліцыянта, які падазраецца ў катаваннях актывіста Еўрамайдану Міхаіла Гаўрылюка.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры Украіны.

Імя арыштаванага не называецца. Вядома, што ён быў затрыманы 27 лютага ў Кіеве і цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Запіс здзекаў супрацоўнікаў «Беркута» з Міхаіла Гаўрылюка быў апублікаваны ў інтэрнэце 23 студзеня. На кадрах відаць, як байцы спецпадраздзялення вывелі распранутага дагала мужчыну на мароз і фатаграфуюцца з ім. На целе актывіста пры гэтым прыкметныя сляды ад пабояў.

Пасля таго, як гэты выпадак агучылі, Віталь Захарчанка, які займаў тады пасаду міністра ўнутраных спраў, даручыў правесці службовую праверку і даць прававую ацэнку дзеянням усіх асоб, якія былі зафіксаваныя на запісе. Дагэтуль вынікі гэтай праверкі агучаныя не былі.

26 лютага стала вядома, што ў здзеках з Гаўрылюка прызналіся чацвёра супрацоўнікаў МУС.

Апошнія навіны