BE RU EN

Швейцарская паліцыя абшукала офіс сына Януковіча

  • 28.02.2014, 20:40

Паліцыя правяла ператрусы ў офісе фірмы Аляксандра Януковіча.

Пра гэта паведамляе аўстрыйскае выданне Die Presse, паведамляе «Украінская праўда».

«Швейцарская паліцыя правяла ператрусы ў офісах Аляксандра Януковіча ў Жэневе пасля таго, як пракурор пачаў расследаванне супраць зрынутага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і яго сына Аляксандра паводле падазрэння ў адмыванні грошай», - гаворыцца ў артыкуле.

Як вядома, урад Швейцарыі заявіў, што заблакуе любыя актывы, звязаныя з былым прэзідэнтам Віктарам Януковічам, а таксама ягоным атачэннем.

Апошнія навіны