BE RU EN

Узброеныя аўтаматчыкі захапілі студыю тэлеканала «Крым»

  • 28.02.2014, 19:24

Вайскоўцы з аўтаматамі зайшлі на тэрыторыю Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Крым».

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў рэдактар выдання «Аргументы Тыдня» Заір Акадыраў.

«З іх слоў, яны маюць намер ахоўваць памяшканне. Інфармацыя паступіла ад супрацоўнікаў ГТРК. Вайскоўцы ўсё тыя ж», - напісаў ён.

Нагадаем, учора ў Сімферопалі невядомыя захапілі парламент і ўрад аўтаноміі і ўсталявалі на будынках расейскія сцягі. Праваахоўнікі адкрылі крымінальную вытворчасць паводле артыкула «тэракт». Дэпутаты прызначылі на 25 траўня рэферэндум па пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі, а таксама выказалі недавер Савету міністраў аўтаноміі, які з лістапада 2011 года ўзначальваў Анатоль Магілёў. Паводле некаторых звестак, падчас правядзення сесіі не было кворуму.

Вярхоўная Рада Украіны запатрабавала склікання Рады бяспекі ААН для разгляду сітуацыі ў Крыме.

Апошнія навіны