BE RU EN

Пенсіянер Віктар Шаршун вывесіў бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры Менска

  • 28.02.2014, 19:19

Праз гэта сёння ў ягоную кватэру грукаліся супрацоўнікі міліцыі.

Некалькі хвілін таму журналісту «Нашай Нiвы» патэлефанаваў Віктар Шаршун, які нядаўна быў збіты міліцыяй за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны на ўласным балконе. Жыве пенсіянер на бульвары Шаўчэнкі ў цэнтры Менска.

Ён паведаміў, што сёння ўвечары зноў вывесіў сцяг на тым жа месцы. Пасля гэтага яму ў кватэру доўга грукаліся міліцыянты, аднак ён наважыў не адчыняць. Тады, са слоў Віктара Шаршуна, яго дачцэ, якая жыве ў іншым месцы, патэлефанавалі супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС і папрасілі паўплываць на бацьку, інакш сцяг, замацаваны на ўзроўні трэцяга паверху, будуць здымаць з дапамогай МНС.

Пасля гэтага на балкон да Віктара Шаршуна залез невядомы ў цывільным, які зняў сцяг і пастукаў у балконныя дзверы. Але гаспадар не адкрыў, і невядомы знік тым жа шляхам, што і з'явіўся.

Апошнія навіны