BE RU EN

Захоп парламенту Крыму (Відэа)

  • 28.02.2014, 18:52

У Інтэрнэце апублікаваны відэазапіс з камер сачэння ля будынка Вярхоўнай Рады Крыму.

На ёй відаць, як група ўзброеных людзей у касках і з белымі павязкамі на руках пранікаюць у парламент. Перад тым, як зайсці ў будынак, гэтыя людзі нешта кінулі ўнутр яго, як мяркуецца, светлашумавую гранату.

Відэа апублікавана на сэрвісе YouTube.

Нагадаем, учора ў Сімферопалі невядомыя захапілі парламент і ўрад аўтаноміі і ўсталявалі на будынках расейскія сцягі. Праваахоўнікі адкрылі крымінальную вытворчасць паводле артыкула «тэракт». Дэпутаты прызначылі на 25 траўня рэферэндум па пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі, а таксама выказалі недавер Савету міністраў аўтаноміі, які з лістапада 2011 года ўзначальваў Анатоль Магілёў. Паводле некаторых звестак, падчас правядзення сесіі не было кворуму.

Вярхоўная Рада Украіны запатрабавала склікання Рады бяспекі ААН для разгляду сітуацыі ў Крыме.

Апошнія навіны