BE RU EN

На блогера Ліпковіча завялі справу за вогнішча

  • 28.02.2014, 18:38

РУУС Першамайскага раёна Менска завяло на Яўгена Ліпковіча справу аб адміністрацыйным правапарушэнні за распальванне вогнішчаў у забароненым месцы.

Чалавек, які прадставіўся ўчастковым РУУС Першамайскага раёна Менска, спрабаваў выклікаць па тэлефоне на допыт у якасці сведкі журналіста выдання «Наша Нiва», які асвятляў акцыю Ліпковіча.

Нагадаем, што Яўген Ліпковіч спаліў у аўторак у Севастопальскім парку кнігу расейскага фантаста Сяргея Лук'яненкі ў знак пратэсту супраць выказванняў Лук'яненкі пра падзеі ва Украіне і забарону перакладаць яго кнігі на ўкраінскую мову.

Артыкул 15.58 «Распальванне вогнішчаў у забароненых месцах» Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае пакаранне ў выглядзе папярэджання або штрафу да 12 базавых велічынь (1.560.000 рублёў).

Апошнія навіны