BE RU EN

Януковіч: Украіна - наш стратэгічны партнёр

  • 28.02.2014, 17:40

На прэс-канферэнцыі ў Расеі былы прэзідэнт Украіны здзейсніў чарговую агаворку.

«Я лічу, што Украіна - гэта наш стратэгічны партнёр», - заявіў ён, адказваючы на пытанне журналіста. Відавочна, Віктар Януковіч меў на ўвазе Расею, аднак, на думку карыстальнікаў сацыяльных сетак, агаворка выйшла вельмі сімвалічнай.

Нагадаем, 22 лютага Віктар Януковіч нечакана знік і перастаў выходзіць на сувязь, не падпісаўшы законы, якія прадугледжвалі пагадненне з апазіцыяй. У гэты ж дзень Вярхоўная Рада Украіны канстытуцыйнай большасцю адхіліла Януковіча ад выканання абавязкаў прэзідэнта з фармулёўкай «з прычыны самаўхілення». Выконваючым абавязкі прэзідэнта стаў народны дэпутат ад «Батькивщины» Аляксандр Турчынаў, абраны ў гэты ж дзень спікерам Вярхоўнай Рады.

Апошнія навіны