BE RU EN

Януковіч: Бяззбройны «Беркут» стаяў і пакутаваў

  • 28.02.2014, 17:28

Віктар Януковіч, якога парламент адхіліў з пасады прэзідэнта Украіны, папрасіў прабачэння перад спецпадраздзяленнем «Беркут».

«Я сустракаўся з байцамі Беркута, і я папрасіў у іх прабачэння, гэта людзі, якія стаялі і выстаялі бяззбройныя, у іх стралялі і забівалі, - сказаў Януковіч на прэс-канферэнцыі ў Растове-на-Доне 28 лютага. - Я папрасіў у іх прабачэння, і цяпер яшчэ раз хачу паўтарыць: я прашу прабачэння, што яны стаялі і пакутавалі».

Нагадаем, 22 лютага Віктар Януковіч нечакана знік і перастаў выходзіць на сувязь, не падпісаўшы законы, якія прадугледжвала пагадненне з апазіцыяй. У гэты ж дзень Вярхоўная Рада Украіны канстытуцыйнай большасцю адхіліла Януковіча ад выканання абавязкаў прэзідэнта я фармулёўкай «з прычыны самаўхілення». Выконваючым абавязкі прэзідэнта стаў народны дэпутат ад «Батькивщины» Аляксандр Турчынаў, абраны ў гэты ж дзень спікерам Вярхоўнай Рады.

Апошнія навіны