BE RU EN

Мірны і Лопес выйшлі ў паўфінал турніру ў Мексіцы

  • 28.02.2014, 15:17

Беларус Максім Мірны і іспанец Фелісіяна Лопес выйшлі ў паўфінал парнага разраду на буйным турніры ў мексіканскім Акапулька (прызавы фонд - $1,3 млн).

У чвэрцьфінале яны абыгралі паляка Лукаша Кубота і шведа Роберта Ліндстэта, пасеяных пад першым нумарам, у двух сэтах - 6:3, 6:4. У першым раўндзе беларуска-іспанская пара была мацней яшчэ аднаго інтэрнацыянальнага тандэму Давід Марэра (Іспанія)/Іва Карлавіч (Харватыя) - 6:4, 7:5.

У матчы за выхад у фінал супернікамі Максіма Мірнага і Фелісіяна Лопеса будуць Трыт Хэй (Філіпіны) / Дамінік Інглот (Велікабрытанія), піша БелТА.

Турнір у Акапулька завершыцца ў нядзелю 2 сакавіка.

Апошнія навіны