BE RU EN

Восем ваенных верталётаў прызямліліся ў Севастопалі

  • 28.02.2014, 13:37

У Севастопалі раніцай 28 лютага прызямліліся 8 ваенных верталётаў з Анапы.

Крыніца ZN.UA не выключыла, што на адным з іх у горад мог прыбыць беглы прэзідэнт Віктар Януковіч.

Лідар Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў пацвердзіў інфармацыю аб прыбыцці ў Крым васьмі расейскіх верталётаў.

Па словах Чубарава, інфармацыя аб знаходжанні на борце аднаго з верталётаў Януковіча пакуль не пацверджаная і ў дадзены момант правяраецца.

Апошнія навіны