BE RU EN

Украінскіх памежнікаў узялі ў аблогу ў Крыме

  • 28.02.2014, 11:46

Узброеныя людзі атачылі ўкраінскіх памежнікаў у Крыме.

У Балаклаве невядомыя асобы са зброяй атачылі па перыметры атрад марской аховы Дзяржпамежслужбы Украіны. Пра гэта паведамілі крыніцы ў ваенных колах, перадае ТСН.

Цяпер вакол памежнай часткі стаяць узброеныя асобы. На пытанне, з якой мэтай яны там знаходзяцца, адказваюць «З мэтай аховы». Камандаванне атрада памежнікаў вядзе перамовы з гэтымі людзьмі.

Нагадаем, міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў паведаміў, што начныя падзеі ў Крыме з'яўляюцца акупацыяй і ўзброеным уварваннем.

Апошнія навіны