BE RU EN

Макей: У Беларусі не хаваюцца прыхільнікі Януковіча

  • 28.02.2014, 11:36

Кіраўнік МЗС сцвярджае, што прыхільнікі былога прэзідэнта Украіны не звярталіся за палітычным прытулкам у Беларусі.

«Наколькі мне вядома, прыхільнікаў Януковіча на нашай тэрыторыі няма», - прыводзіць словы Уладзіміра Макея прэс-служба МЗС.

Кіраўнік МЗС таксама адзначыў, што ніхто з прыхільнікаў Януковіча за палітычным прытулкам у Беларусь не звяртаўся.

Пры гэтым Уладзімір Макей не выключыў магчымасць прадастаўлення прытулку гэтым асобам.

«Калі б мы былі ўпэўненыя ў тым, што людзі пераследуюцца незаконна ці толькі за іх палітычныя перакананні - напрыклад, як цяпер гэта робіцца ў дачыненні да камуністычнай партыі Украіны, калі была разгромленая штаб-кватэра ці дом кіраўніка кампартыі, у дачыненні да іншых палітычных сіл - калі б мы былі ўпэўненыя ў тым, што такія пераслед адбываецца толькі толькі па фармальных падставах, таму, што людзі маюць зусім іншыя палітычныя погляды, мы, магчыма, і далі б палітычны прытулак такім асобам», - сказаў ён.

Апошнія навіны