BE RU EN

Грабоўскі атрымаў траўму шчыкалаткі

  • 28.02.2014, 11:22

Беларускі форвард «Вашынгтона» Міхаіл Грабоўскі зноў атрымаў траўму шчыкалаткі ў мінулым матчы супраць «Фларыды» (5:4).

Пра гэта паведаміла ў «Твітэры» карэспандэнт «Вашынгтон пост» Кэці Карэра.

Беларускі форвард месяц залечваў траўмаваную шчыкалатку, аднак сілавы прыём Ніка Б'югстада прывёў да рэцыдыву старой траўмы, і Грабоўскі пакінуў лёд яшчэ ў першым перыядзе, правёўшы на ім у агульнай колькасці 2 хвіліны 20 секунд, піша «Прессбол».

Тэрміны аднаўлення Міхаіла Грабоўскага не паведамляюцца.

Апошнія навіны