Начальнік Генштаба Украіны шпіталізаваны з сардэчным прыступам
- 28.02.2014, 11:07
Юрый Ільін знаходзіцца ў рэанімацыі ў Севастопалі.
Начальнік Генеральнага штаба Міністэрства абароны Украіны Юрый Ільін быў шпіталізаваны з сардэчным прыступам у рэанімацыю ваенна-медыцынскага клінічнага цэнтра Крымскага рэгіёну ў Севастопалі.
Пра гэта паведаміў былы начальнік украінскага ваеннага тэлецэнтра «Брыз» Міраслаў Мамчак, перадае Цензор.НЕТ.
Па паведамленні каардынацыйнай рады кіравання жыццядзейнасці Севастопаля, у чацвер адбылася рабочая сустрэча Ільіна са старшынёй савета Аляксеем Чалым, кіраўніком гарсавета Юрыем Дойнікавым, першым намеснікам былога старшыні севастопальскай гарадской адміністрацыі Фёдарам Рубанавым, прадстаўнікамі сілавых структур.
У выніку сустрэчы ўсе бакі пацвердзілі зацікаўленасць у мірным развіцці падзей, якія выключаюць любыя гвалтоўныя сцэнары.
Нагадаем, Віктар Януковіч звольніў з пасады начальніка Генеральнага штаба-галоўнакамандуючага Узброеных сіл Уладзіміра Заману, прызначыўшы замест яго Юрыя Ільіна.
Фота: new-sebastopol.com