BE RU EN

Аршанскія прадпрымальнікі абяцаюць узнагароду за злоў Януковіча

  • 28.02.2014, 9:23

Прадпрымальнікі абвясцілі беспрэцэдэнтную акцыю па пошуку былога прэзідэнта Украіны.

На старонцы мэблевага салона «Мебель С» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» з'явілася паведамленне аб падарунку таму, хто зловіць Віктара Януковіча.

Пра гэта піша мясцовы партал orsha.eu.

«Злавіце Віктара Януковіча і атрымаеце ў падарунак спальны гарнітур «Еўропа 9» з матрацам, дастаўка да пад'езда бясплатна. Спяшайцеся, прапанова абмежаваная», гаворыцца ў ім.

Улічваючы апошнюю фразу паведамлення можна зразумець, што больш аднаго Віктара Януковіча салон мэблі аплаціць падарункамі не гатовы.

Нагадаем, учора ў распаўсюджанай расейскімі інфармагенцтвамі заяве Януковіч назваў сябе адзіным легітымным прэзідэнтам Украіны. Пасля ўцёкаў былога прэзідэнта з Кіева і адмовы выконваць мірныя дамоўленасці Вярхоўная Рада Украіны, якая перайшла пад кантроль апазіцыі, абвясціла аб яго адхіленні ад пасады. Згодна з рашэннем Рады, выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны з'яўляецца Аляксандр Турчынаў. Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары парламент прызначыў на 25 траўня.

Апошнія навіны