BE RU EN

Сілавікі атрымаюць онлайн-доступ да камер у барах і клубах Менска

  • 27.02.2014, 20:37

За менчукамі будуць сачыць практычна ўсюды.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў №89 ад 31 студзеня 2014 г. «Аб зацвярджэнні пераліку месцаў масавага знаходжання грамадзян у горадзе Менску, якія падлягаюць абавязковаму абсталяванню сродкамі сістэмы відэаназірання за станам грамадскай бяспекі».

Вядома, што камеры назірання стаяць у метро, на спартыўных пляцоўках, пераходах і адміністрацыйных будынках. Іх падключылі да адзінай сістэмы з 1 студзеня 2014 года.

Згодна з указам, абсталяваць сістэмай відэаназірання месцы масавага збору людзей павінны да 1 сакавіка. Пастановай Саўміна нават зацверджаны спіс такіх месцаў: гэта амаль 300 рэстаранаў і кавярняў, а таксама крамы, клубы, казіно і АЗС у Менску.

Апошнія навіны