BE RU EN

Ангела Меркель: Новую вайну ў Еўропе нельга сабе ўявіць

  • 27.02.2014, 19:41

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла пра гатоўнасць Еўразвяза падтрымаць Украіну на шляху да стабілізацыі.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва dw.de.

«ЕЗ падтрымлівае Украіну, калі гаворка ідзе аб абароне правоў і свабод», - падкрэсліла канцлер падчас сваёй прамовы перад двума палатамі парламента Вялікабрытаніі ў Лондане. У той жа час Ангела Меркель выказала перакананне, што «праз сто гадоў пасля Першай і 75 гадоў пасля Другой сусветных войнаў - новай вайны ў Еўропе больш нельга сабе ўявіць».

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус асудзіў захоп будынка парламента і Савета міністраў Крыму і назваў гэта «актам правакацыі». Ён заклікаў Расею зрабіць заяву з гэтай нагоды, а таксама нагадаў пра тое, што ў 1994 годзе Масква абавязалася гарантаваць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны ў рамках Будапешцкага мемарандума, паведамляе gazeta.ua.

«Гэты акт правакацыі не павінен перарасці ў рэгіянальны канфлікт», - падкрэсліў кіраўнік літоўскага МЗС.

Фота: AFP

Апошнія навіны