BE RU EN

«Бэёнсэ» і «Элвіс Прэслі» спявалі ў гарадзенскім аўтобусе

  • 27.02.2014, 18:21

У Гародні прайшла незвычайная акцыя.

Раніцай 27 лютага ў маршрутным аўтобусе №17 Гародні раз'язджалі ў кідкім адзенні ўдзельнікі тэлепраекта «Ведай нашых», фігуры, што ператварыліся ў знакамітых выканаўцаў з музея мадам Цюсо - Элвіса Прэслі, Бэёнсэ, Эмі Уайнхаўс, Джэніфэр Лопэс ды іншых.

Кожны пасажыр аўтобуса мог пачуць песні зорак - для гэтага трэба было ўсяго толькі скасаваць квіток у спецыяльна аформленым кампосцеры. Адразу пасля гэтага пачынала граць музыка, і постаць, што стаяла побач, «ажывала» і пачынала спяваць, паведамляе БелаПАН.

Мэта акцыі, якая праходзіла пры падтрымцы праекту «Жывая гісторыя», - заклікаць беларусаў аплачваць праезд у грамадскім транспарце.

Апошнія навіны