BE RU EN

Турчынаў вылятае ў Сімферопаль

  • 27.02.2014, 18:13

В.а. абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў вылятае ў Сімферопаль.

Пра гэта паведаміў пасол Украіны пры NАТO Ігар Далгоў, піша «Інтэрфакс».

«Ён вылятае ў Сімферопаль. Ёсць крокі, якія даюць нам надзею на мірнае ўрэгуляванне сітуацыі. Цяпер важна пазбегнуць сутыкненняў», - сказаў Далгоў у чацвер у Брусэлі.

Нагадаем, будынак крымскага Парламента і Урад Крыма раным рана ў чацвер захоплены невядомымі ўзброенымі людзьмі, без апазнавальных знакаў. Як паведаміў супрацоўнік прэс-цэнтра крымскага парламента, невядомыя людзі ўварваліся ў будынак, знялі ахову і праніклі ўнутр. Над будынкамі вывешаныя сцягі Расеі.

Апошнія навіны