BE RU EN

МВФ прыняў украінскую просьбу аб дапамозе

  • 27.02.2014, 18:00

Бліжэйшымі днямі ў краіну прыбудуць прадстаўнікі Фонду.

Украінскія ўлады сапраўды звярнуліся па дапамогу да Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). Гэтую інфармацыю пацвердзіла дырэктар-распарадчык МВФ Крысцін Лагард, піша segodnya.ua.

"Мы гатовыя адгукнуцца на гэтую просьбу бліжэйшымі днямі адправім у Кіеў місію для правядзення папярэдняга дыялогу з уладамі", - заявіла яна.

Нагадаем, раней сёння новапрызначаны кіраўнік Мінфіна Аляксандр Шлапак ужо заяўляў, што Украіна звярнулася да МВФ за тэрміновай дапамогай. Са слоў міністра, перамовы будуць весціся мінімум пра $15 млрд.

Апошнія навіны