BE RU EN

Карл Більт: Уцёкамі Януковіч пацвердзіў сваю адстаўку

  • 27.02.2014, 17:20

Міністр замежных спраў Швецыі заяўляе, што па ўсіх стандартах Віктар Януковіч не з'яўляецца прэзідэнтам Украіны.

Пра гэта палітык напісаў у «Твітэры».

«Здаецца, Віктар Януковіч пацвердзіў, што ён адмовіўся ад сваёй пасады і пакінуў сваю краіну. Па ўсіх стандартах, такім чынам, ён сышоў у адстаўку», - напісаў Карл Більт.

Нагадаем, сёння Віктар Януковіч выступіў з заявай, у якой сцвярджаў, што па-ранейшаму з'яўляецца прэзідэнтам Украіны.

Апошнія навіны