BE RU EN

Караблі Балтфлота Расеі ўвайшлі ў Чорнае мора?

  • 27.02.2014, 16:56

26 лютага два баявых карабля прайшлі праз Басфор.

Інфармацыя пра гэта атрыманая з турэцкіх камер відэаназірання, размешчаных уздоўж берагавой лініі праліва.

Вялікі дэсантны карабель (ВДК) Балтыйскага флоту РФ пр.775 «Калінінград», бартавы нумар 102, які належыць 71-й брыгадзе дэсантных караблёў БФ ВМФ РФ, прайшоў учора ў 07:20 па мясцовым часе ў напрамку Чорнага мора.

Услед за ім з інтэрвалам у 20 хвілін, у 07:40, праліў Басфор у тым жа кірунку прайшоў другі вялікі дэсантны карабель БФ ВМФ РФ пр.775 «Мінск», б/н 127. Дадзены карабель таксама належыць да 71-й брыгады дэсантных караблёў БФ ВМФ РФ.

Апошнія навіны